• RU
  • BLR
Среда, 12 Февраля

БАЛЬ! БАЛЬ! УСЕ НА БАЛЬ!

Ён прайшоў у Прыбужжы.

У чарговы раз сядзіба Нямцэвічаў запрасіла ў свет музыкі і навагодне-каляднага чараўніцтва. На гэты раз у рытме вальса і іншых танцаў кружылі атрымальнікі паслуг аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага, Ленінскага і Брэсцкага раёнаў.

Прывіталі ўдзельнікаў цёплымі пажаданнямі кіраўнік Брэсцкага райвыканкама Уладзімір Сянчук і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Генадзь Скробат.

Ганаровыя госці гаварылі і пра значэнне рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Дарэчы, Калядны баль стаў адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага праекта.

Аднак бальная вечарына была напоўнена не толькі гэтымі момантамі. У сценах старажытнага будынка гучала жывое музычнае выкананне, у тым ліку рамансы. Не забылі і пра распаўсюджаную на балях забаву — фанты.

А яшчэ ўдзельнікі «сярэбранага» ўзросту акунуліся ў гульню «Вальс-сюрпрыз». Прадэманстравалі талент і ўменне ў конкурсе «Лепшая танцавальная пара». Па выніку памятнымі падарункамі былі адзначаны лепшыя пары вечара.

Ну і, вядома ж, кожны ўдзельнік музычнага форума атрымаў шмат яскравых эмоцый!

 

Цікавыя факты

Першы баль, пра які ёсць звесткі ў гісторыі, быў дадзены ў 1385 годзе з нагоды шлюбу Карла VI з Ізабэлай Баварскай.

Усе ўдзельнікі баля павінны быць у выдатнай фізічнай форме. А інакш і ніяк: звычайна мерапрыемства пачыналася каля васьмі гадзін вечара, а заканчвалася бліжэй да чатырох раніцы. Ці жарт вырабляць розныя па амаль без прыпынку восем гадзін!

Вячэру на балях падавалі даволі позна не раней за гадзіну ночы. Таму ўсім запрошаным рэкамендавалася папярэдне падсілкавацца дома.

Дзічына, лобстары і марожанае з пармезанам лічыліся зусім звычайнымі стравамі на балях. Нярэдка арганізатары выкарыстоўвалі шматпавярховыя канструкцыі, дэкараваныя кветкамі, залатой паперай і пацерамі: на іх падавалі дэсерты, і гэта выглядала надзвычай эфектна.

Дама не магла адмовіць у танцы мужчыне, нават, калі ён не спадабаўся ёй. Калі дама адхіляла хаця б адну прапанову, то павінна была адмовіць і іншым кавалерам.

У кожнай дамы была бальная кніга, у якую яна запісвала імёны джэнтльменаў, якія жадаюць патанчыць з ёй. І нельга было ўсё пераблытаць! Бо абяцанне аднаго і таго ж танца двум кавалерам лічылася вышэйшай вульгарнасцю.

Элемент бальнага адзення пальчаткі. У першую чаргу яны выконвалі гігіенічную функцыю. Іх апраналі, каб не дакранацца да кавалера потнымі ад танца рукамі. Белыя пальчаткі лічыліся лепшым выбарам. Калі ж даме хацелася надзець крэмавыя ці жамчужныя, то ёй трэба было сачыць за тым, каб не замараць касцюм партнёра, бо ад цяпла рук фарбавальнік тканіны мог расцякацца.

Фота ТЦСАН Маскоўскага раёна Брэста