На гэты раз вядомая беларуская пісьменніца, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Хадасевіч-Лісавая запрасіла брэсцкага чытача на прэзентацыю новай кнігі «Вухуцік і дзіва».
І з першых хвілін сталічная госця захапіла чытачоў у палон сваёй творчасці. Ярка, фантастычна і нават з чараўніцтвам прайшла імпрэза.
А ў гутарцы з карэспандэнтам «БВ» адзначыла, што, нягледзячы на свет Інтэрнэта, дзеці чытаюць кнігі.
Ну а маленькія жыхары Брэста – гэта сапраўдныя чытачы, зацікаўленыя, яркiя, са шчырымі вачыма, з усмешкай, якая грэе сэрца пісьменніка. Яны чакаюць новых гісторый, напісаных Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.