• RU
  • BLR
Понедельник, 9 Сентября

БЕРАСЦЕЙСКАЕ СЛОВА НА ДНЕ ПІСЬМЕНСТВА Ў ІВАЦЭВІЧАХ

Выданні творцаў Першага рэгіёна, у тым ліку аўтараў з Брэста і Прыбужжа, прадставіла абласная бібліятэка імя Горкага.

На выставе можна было ўбачыць факсімільнае выданне «Брэсцкай Бібліі».

На Дне пісьменства працавалі пляцоўкі «Беларусь памятае», «Зроблена ў Беларусі», «Сучасная Беларусь», прысвечаная Канстытуцыі нашай краіны і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва.

Святочны абрус змясціў кнігі-булкі, ручныя вырабы, карціны мастакоў і шмат іншага.

Сярод прысутных былі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Марат Маркаў, кіраўнік Брэсцкай вобласці Пётр Пархомчык. Наведалі кніжны фэст і госці з замежных краін.