• RU
  • BLR
Воскресенье, 14 Декабря

ПІСЬМЕННІКІ ПЕРШАГА РЭГІЁНА ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ

Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства Таццяна Дземідовіч і Алена Гневушава ўдзельнічалі ў рэспубліканскім фестывалі дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары», які праходзіў у вёсцы Новая мыш Баранавіцкага раёна.

Пісьменнікі прэзентавалі свае новыя кнігі, якія нядаўна пабачылі свет у выдавецкім доме «Звязда», паўдзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця і пасяджэнні круглага стала на тэму «Роля кнігі ў выхаванні дзяцей».

Да брэсцкай дэлегацыі таксама далучылася Наталля Кандрашук з Кобрына, Раіса Раманчук і Таццяна Яцук з Баранавічаў. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч уручыў падзякі арганізатарам фестывалю і мецэнатам.

Фестываль праводзіцца з мэтай прываблівання маленькіх чытачоў да друкаванага слова і знаёмства іх х з беларускімі творцамі.