…ўдзельнічала ў Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Са спадчынай продкаў — у будучыню».
Традыцыі Брэсцкага раёна на сцэне гарадскога Дома культуры прадставіў дзіцячы фальклорны калектыў «Страдзецкія зорачкi» Страдзецкага сельскага Дома культуры. Па словах кіраўніка Міраславы Прасмыцкай, гледачы ўбачылі абрад адведак, калі навароджанае дзіця і яго бацькоў наведвалі з падарункамі самыя блізкія родзічы.
Агляд-конкурс змяніла яркае шэсце, якое з музыкай і прытанцоўваючы прайшло ў гарадскі парк — асноўную пляцоўку фестывалю. Тут маляўнічым ланцужком творчыя калектывы сустракалі яскравыя выставы вырабаў і страў. Прадставіў сваю ручную скрыню набыткаў і лялечны тэатр Брэсцкага раённага Дома рамёсел. Ольга Сандрыкава забаўляла спектаклямі маленькіх гасцей свята. Трэба адзначыць, што з захапленнем назіралі за маленькімі акторамі і іх бацькі.
Вялікую цікавасць на фестывалі выклікалі драўляныя вырабы прыбужскага майстра Анатоля Сенькаўца. А на сцэне тым часам паказваў сваю творчасць народны ансамбль песні «Славія».
Дарэчы, мерапрыемства ўключыла не толькі выступленні прадстаўнікоў Прыбужжа, але і ўзнагароды ім за ўдзел.
Што далей?
Фестываль народнай творчасці ў Маларыце праводзіўся ў другі раз. Па словах загадчыцы сектарам культуры Маларыцкага райвыканкама Вольгі Краско, і ўжо з другога разу ён стаў міжнародным.
Акрамя гэтага, яна паведаміла, што працягнецца ўдальнейшым творчае супрацоўніцтва паміж Брэсцкім і Маларыцкімі раёнамі. Плануецца, што суседзі прымуць удзел у фестывалі традыцыйнай беларускай кухні «Скокаўскія спасоўкі», які пройдзе ў сядзібе Нямцэвічаў 24 жніўня.
Наталля ШЛЯЖКА
Фота аўтара