• RU
  • BLR
Среда, 22 Мая

НОВЫ СТАТУС

…у Брэсцкага гарадскога духавога аркестра.

9 траўня ў 21.00 абласны канцэртны аркестр духавой і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам дырыжора Валерыя Коваля выступіць на прыступках выставачнай залы на Савецкай з праграмай, прысвечанай Дню Перамогі. Перад гэтым творчы калектыў суправодзіць выступленне дзіцячых хароў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» пасля ўскладання кветак да Вечнага агню і мітынгу.

Нагадаем, творчы калектыў пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля — адзін з самых вядомых аркестраў горада. Мае шырокі рэпертуар — больш за тысячу розных па жанры і стылі твораў. Удзельнік дабрачынных канцэртаў і гарадскіх мерапрыемстваў. Славуты такімі праектамі, як фестываль памяці Валерыя Халілава «Марш мужнасці», музычныя вечары на Савецкай, дэфіле аркестра.