• RU
  • BLR
Пятница, 4 Октября

З БУСЛІКАМ ПА ДРУКАВАНЫХ СТАРОНКАХ

Гарадская бібліятэка імя Пушкіна запусціла праект «Сябруем з кнігай».

І гэтым паказала, што вынік — у самым простым. Галоўны пасыл — як мага раней прыцягнуць маленькіх брастаўчан да чытання, пры гэтым адцягнуць іх увагу ад гаджэтаў. Паводле слоў намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці гарадской бібліятэкі імя Пушкіна Алены Голік, да іх з прапановай папулізаваць сучасную дзіцячую беларускую літаратуру і чытанне, звярнуўся 56-ы дзіцячы садок.

Прадумаўшы ўсе нюансы, бібліятэкары распрацавалі планы мерапрыемстваў, у лік якіх увайшлі знаёмства з невялікім літаратурным творам і яго разборам. Ну а замацаваннем праведзенай працы стаў сумесны выраб героя, пра якога ішла размова на мерапрыемстве. Каб з першых хвілін прыцягнуць увагу дзяцей, быў прыдуманы казачны герой Буслік. Ён стаў дапамагаць хлопчыкам і дзяўчынкам знаёміцца з кнігамі.

Нягледзячы на тое, што праекту толькі некалькі месяцаў, ён ужо мае поспех сярод не толькі дашкольных устаноў адукацыі, але і пачатковых школ. Арганізатары бачаць вынік і ў тым, што пасля такіх незвычайных заняткаў дзеці запісваюцца ў бібліятэку і з задавальненнем бяруць кнігі.

Важныя моманты станоўчага боку — сустрэчы з пісьменнікамі. Рабяты ў захапленні ад таго, што могуць асабіста пагутарыць з аўтарам твора, які чыталі сумесна з бібліятэкарам.

 

Наталля ШЛЯЖКА

Фота гарадской бібліятэкі імя Пушкіна