• RU
  • BLR
Воскресенье, 3 Ноября

ГРАМАТЫКА НОТ

Юныя прыбужцы — пераможцы міжнародных музычных алімпіяд.

Калі нехта думае, што алімпіяды бываюць толькі па прадметах у адукацыйных школах, то ён глыбока памыляецца. Аказваецца, адукацыйныя спаборніцтвы ёсць і ў дзіцячых школах мастацтваў. І як вынік — прызавыя месцы навучэнцаў Чэрнінскай дзіцячай школы мастацтваў. Так, у Першай Міжнароднай алімпіядзе па слуханню музыкі і музычнай літаратуры «Па старонках музычных казак» лепшымі сталі: Ігнат Лысковіч —адзначаны дыпломам лаўрэата першай ступені і Дар’я Якубовіч — узнагароджана дыпломам лаўрэата другой ступені.

Акрамя таго, Ігнат Лысковіч і яшчэ адна навучэнка Чэрнінскай ДШМ Вераніка Строкач заслужана атрымалі дыпломы лаўрэата першай ступені III Міжнароднай алімпіяды «Дзень сальфеджыа».

Віншуем пераможцаў!