За жыццём ваўкоў з Белавежскай пушчы можна назіраць у Інтэрнэце (+відэа)

473 просмотра 0 комментариев

У канцы мінулага года грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры падтрымцы нямецкага Франкфурцкага заалагічнага таварыства пазначыла GPS-нашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі.

Так навукоўцы збіраюць дадзеныя аб руху ваўкоў, вывучаюць іх рацыён і маршруты. Імя для аднаго з іх выбіралі ўсёй краінай. Але ён яго так і не атрымаў: ваўка застрэлілі ў суседнім са Столінскім Лельчыцкім раёне Гомельшчыны за два дні да вынікаў галасавання.

Цяпер у праекце засталася адно маладая ваўчыха. Сабралі 62 прапановы, як яе назваць. Прагаласаваць за найлепшы варыянт можна было ў Інтэрнэце. Арганізатары атрымалі 278 адказаў, і большасць галасоў было за Лу́ну (з націскам менавіта на першым складзе). На другім месцы апынулася Паўліна, на трэцім – Уршуля.

Сям'я Луны

Ваўчыха зусім маладая, у канцы вясны ёй споўніцца год. Праз круглагадовае паляванне працягласць жыцця ваўкоў у Беларусі невялікая: каля чатырох гадоў. Луна жыве ў зграі, у якой, мяркуюць, 4-6 ваўкоў. Хутчэй за ўсё, гэта сям'я: яе бацькі, браты і сёстры.

Вялікая плошча тэрыторыі руху зграі – 600 км² звязана з малой колькасцю здабычы. Ваўкам даводзіцца шмат перамяшчацца, каб знайсці след лася. Сям'я Луны мае «падвойнае грамадзянства»: беларускае і ўкраінскае. У Беларусі яна ў бяспецы, бо не пакідае памежнай паласы, дзе паляванне забароненае. А вось з боку Украіны абмежаванняў на паляванне няма. Ва Украіне нашы ваўкі шукаюць ежу на сметніку, хоць яны і драпежнікі. Даводзіцца, бо капытных жывёл, якіх ядуць ваўкі, на Альманскіх балотах, што на мяжы Брэстчыны і Гомельшчыны, вельмі мала.

Міхась, Руды, Мікола...

Сачыць за жыццём Лу́ны, а таксама іншых палескіх ваўкоў можна на www.vouk.by. У прыватнасці, некалькі ваўкоў з Белавежскай пушчы – Міхась, Руды, Мікола і іншыя – маюць спецыяльныя нашыйнікі з GPS-перадатчыкамі. Маршруты іх блукання трапляюць на інтэрактыўную карту, а найцікавейшыя гісторыі з іх жыцця – у спецыяльны «Воўчы блог».

Пятница , 15 Ноября , 2019   15 : 24

Лента новостей








Опрос