З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

57 просмотров 0 комментариев

Паважаныя жыхары Брэста!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, – асаблівы дзень.  Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю.


Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў ад захопнікаў родны край, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную  Беларусь.


Дзень Незалежнасці для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы. 


Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай краіны. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаемся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць Беларусь яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.


Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.


Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас  жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. З  Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!


Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт

Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў

Адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста 


Среда , 12 Августа , 2020   05 : 29
Лента новостей
Опрос