У школьнікаў Брэстчыны застаўся тыдзень на выйгрыш iPhone Xs (+відэа)

219 просмотров 0 комментариев

А таксама паехаць на канферэнцыю TEDx у Аўстрыю.

Автор фото: 5-sov.ru
11 лістапада завершаць прыём заявак на конкурс праектаў для старшакласнікаў Брэсцкай вобласці, якія хочуць змяніць свет да лепшага. Сацыяльна-адукацыйны праект для навучэнцаў 10-11-x класаў прадугледжвае магчымасць атрымаць веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе і карыснай для грамадства тэме. Лепшыя ўдзельнікі выступяць на TEDxYouth@Minsk і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале ідзе на беларускай мове.

У заяўцы трэба пазначыць прыкладную тэму выступлення і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе, а калі тэма яшчэ не акрэслілася, то прыдумаць яе можна будзе і пазней. Падаць заяўкі могуць навучэнцы 10-11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе заяўкі будуць разгледжаны, і будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступных этапаў праекта.

Падлеткам трэба прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў конкурсу: тэхналогіі, культура, інклюзія. У іх будзе магчымасць прыняць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта відэаролік, які ацэніць журы конкурсу. Дзесяці фіналістам прапануюць удзел у выніковай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і прэзентацыю сваёй ідэі ў публічным выступе.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH рэалізуе мабільны аператар пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У аснове канцэпцыі праекта – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі. З іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

З 20 студзеня па 20 лютага будучага года удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй праекта і доказам яго перспектыўнасці трэба будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках са спецыяльным хэштэгам і спасылкай.

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік дзесяці фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з лепшымі ментарамі. Іх выступленні пройдуць на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі. Усе дзесяць фіналістаў атрымаюць iPhone Xs, а трох пераможцаў – па адным у кожным напрамку конкурсу – запросяць на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Даведка “БВ”. TED (ад англ. technology, entertainment, design – тэхналогіі, забавы, дызайн) – сусветна вядомы фармат канферэнцый, першая з якіх адбылася ў 1984 годзе ў ЗША. Іх місія – распаўсюджанне і рэалізацыя ўнікальных ідэй. Сярод вядомых удзельнікаў TED-канферэнцый – Стыў Джобс, Стывен Хокінг, Біл Клінтан і іншыя.

Сайт конкурсу: http://velcom-youth.by.

Добавить комментарий

Защита от автоматических сообщений

Понедельник , 19 Ноября , 2018   05 : 38

До 1000-летия Бреста осталось
Лента новостей








Опрос