У Брэсце адзначаюць Дзень роднай мовы (+фота)

328 просмотров 0 комментариев

Сёння, 21 лютага, адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды ў гарадской дзіцячай бібліятэцы Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы.

Цудоўнае атрымалася ў арганізатараў свята, на якое завітала шмат гасцей. За тры гадзіны імпрэзы яны атрымалі асалоду ад тэатра моды, які прадставілі навучэнцы першай школы Брэста, пачулі вершы ў выкананні пісьменніка, журналіста Георгія Тамашэвіча і пазнаёміліся з творамі іншых беларускіх аўтараў.

А таксама атрымалі майстар-класы ад лепшых берасцейскіх майстроў: навучыліся ў іх вышываць стужку, рабіць мяшочак жаданняў з лёну, кветкі-валошкі з гафрыраванай паперы, саламянага анёла, ляльку і іншае. Акрамя гэтага, у гасцей была мажлівасць не толькі даведацца пра сакрэты прыгатавання традыцыйнай беларускай кухні, але і самім паспрабаваць стравы.


Аб тым, што яшчэ было на свяце, чытайце ў наступным нумары «БВ».

Наталля ШЛЯЖКА
Воскресенье , 29 Марта , 2020   16 : 33
Лента новостей
Опрос