У Беларусі назвалі птушку 2019 года (+відэа)

203 просмотра 0 комментариев

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвясціла птушку будучага года, якая прыйдзе на змену сёлетняму крылатаму сімвалу – чорнагаловаму шчыгелу. Наступны год пройдзе пад знакам вялікага арляца.

Автор фото: ptushki.org
Вялікі арлец – адна з найбольш рэдкіх драпежных птушак Еўропы, якой пагражае знікненне. Адна з найбольшых яе папуляцый у свеце гняздуецца ў Беларусі. 120-150 пар гэтых птушак жыве ў нашых лясах – гэта больш, чым ва ўсім Еўрасаюзе. Арляцы любяць глухія мясціны на балотах і ля балот, вельмі баяцца турбавання чалавекам.

“Вялікаму арляцу пагражае шмат фактараў: знікненне нізінных балот - галоўных месцаў пражывання гэтай птушкі, турбаванне з боку чалавека ў гнездавы перыяд. Калі нехта ў гэты час будзе хадзіць пад гняздом, вялікі арлец яго пакіне. Будаўніцтва дарог на Альманскіх балотах, збор ягад на гнездавых участках - гэта ўсё негатыўныя фактары. Таксама пагрозу нясе памяншэнне разнастайнасці відаў ахвяр у месцах палявання арляца - кулікоў, пастушковых, качак. Гэта агульная тэндэнцыя па ўсім Палессі”, – кажа Валерый Дамброўскі, кандыдат біялагічных навук, каардынатар праекта АПБ па ахове вялікага арляца.

Каб захаваць папуляцыю вялікага арляца ў Беларусі, АПБ ужо некалькі гадоў праводзіць акцыю “Выратуй арляня!”, грошы на якую збіралі краўдфандынгам. Ладзяцца экспедыцыі па пошуку гнёздаў гэтых птушак, каб потым аддаць іх пад ахову, інспектуюцца вядомыя гнёзды, каб папярэдзіць шкоду для арляцоў ці пакараць парушальніка. Штогод пасля лістапада валанцёры АПБ бяруць удзел у пошуках гнёзд на новых гнездавых участках.

Вялікія арляцы ўжо адляцелі на поўдзень. Летась спецыялісты АПБ прымацавалі перадатчыкі на восем арляцоў. За іх міграцыяй і перамяшчэннямі на зімоўцы ў Грэцыі і Афрыцы можна сачыць на карце www.ptushki.org/eagle.

Нацыянальную кампанію “Птушка года” АПБ праводзіць з 2000 года, каб прыцягнуць увагу да дзікіх птушак Беларусі і неабходнасці захавання тых месцаў, дзе яны жывуць. Увесь наступны год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя вялікаму арляцу, да якіх змогуць далучыцца дарослыя і дзеці.

Сайт АПБ: http://ptushki.org


Добавить комментарий

Защита от автоматических сообщений

Понедельник , 12 Ноября , 2018   18 : 41

До 1000-летия Бреста осталось
Лента новостей








Опрос