У Беларусі энергетыкі больш не будуць разбураць гнёзды буслоў

198 просмотров 0 комментариев

На лініях электраперадач энергетыкі спынілі знішчэнне буслянак і пачалі канструяванне спецыяльных апор для іх.

Автор фото: Pixabay

Канструктарская дакументацыя будзе гатовая ў другім квартале года – яе распрацоўваюць “Белэнерга” і “Белсельэлектрасетбуд”. Ужо прайшлі першыя выпрабаванні на здольнасць апор вытрымаць працяглую нагрузку буслянак і птушак.

Усё часцей буслы будуюць гнёзды на апорах ЛЭП, бо прыдатных для гэтага дрэваў усё менш, а на сучасных дахах умацаваць гняздо птушкам цяжка. Але гнёзды на слупах ЛЭП небяспечныя. Можа здарыцца кароткае замыканне, і людзі застануцца без электрычнасці.

Буслянкі можа важыць па некалькі цэнтнераў, і штогод птушкі паднаўляюць іх, дадаючы па 60-100 кілаграмаў – а слупы не разлічаныя на такую нагрузку. У дадатак і саму птушку можа забіць ток.

У мінулым годзе Мінпрыроды праводзіла нараду, на якой прадстаўнікі Мінэнерга, “Белэнерга”, “Белсельэлектрасетбуда”, Навукова-практычны цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах і “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абмярковывалі “бусляную” праблему.

“Белсельэлектрасетбуд” ужо завяршае працу над стандартам слупоў з буслянкамі, якімі заменяць звычайныя, што спадабаліся птушкам.

Крыінца https://ptushki.org

 

Вторник , 31 Марта , 2020   08 : 43
Лента новостей
Опрос