Школа №33 перамагла ў турзлёце работнікаў адукацыі Брэста

296 просмотров 0 комментариев

Традыцыйна ў верасні на навучальна-спартыўнай базе вёскі Гусак Маларыцкага раёна праходзіць гарадскі турзлёт работнікаў устаноў адукацыі Брэста.

Арганiзаваны ён гаркамам прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi i гарвыканкамам. Удзельнічалі ў злёце 15 каманд – больш за 150 чалавек, не ўлічваючы судзейскую калегію.

Праграма складалася са спартыўных і конкурсных спаборніцтваў. У першы дзень камандам трэба было разбіць гарадок з намётаў, раскласці вогнішча, упрыгожыць бівак, намаляваць газету, прыдумаць дэвіз, а пазней прайсці арыентаванне на мясцовасці.
«Заданне не самае простае, – дзеліцца ўражаннямі Марыя Данілевіч. — Я ўдзельнічаю ў турзлеце першы раз. Давялося пахвалявацца на дыстанцыі. Бегчы па перасечанай мясцовасці было нялёгка, і некаторыя пікеты знаходзіліся ў нечаканых месцах — у чароце на беразе возера. Але было цікава».

Праграму спаборніцтваў склалі дартс для капітанаў, конкурсы вязання вузлоў, турысцкага быту, бівака і песні.

Вялікай была цікавасць да турніру па тэхніцы воднага турызму. У асабліва напружаныя моманты, калі байдаркі чэрпалі ваду на разваротах, з берага раздаваліся воклічы і апладысменты падтрымкі. Гэта вельмі дапамагала пераадолець цяжкасці дыстанцыі.

Пераможцамi турзлёту ў выніку стала каманда школы № 33. СШ № 17 – другая, 28-я школа і санаторная школа-інтэрнат падзялілі трэцяе месца.

Спадзяемся на новую сустрэчу на чарговым злёце!

Iрына СМАЛКО, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 24 Брэста
Среда , 23 Октября , 2019   02 : 50

Лента новостей








Опрос