На коўдры пад хатай. Як у вёсцы ў Белавежскай пушчы даюць новае жыццё народным традыцыям

366 просмотров 0 комментариев

Берасцейцы сталі ўдзельнікамі семінара-практыкума па захаванні традыцыйнай культуры і развіцці турыстычнай прывабнасці рэгіёну.

Автор фото: facebook.com/agrasyadzibastuly
Ён прайшоў у культурна-адукацыйным цэнтры «Вясковы рэнесанс» у Стойлах Пружанскага раёна. Семінар складаўся не толькі з выступленняў і абмеркаванняў. Удзельнікаў чакала экскурсія па сядзібе «Стулы» ды арт-аб’ектах вёскі Стойлы. Праект рэалізуюць пры падтрымцы нямецкага прадстаўніцтва Deutscher Volkshochschul-Verbande.V. у Беларусі.

Гаспадары«Стулаў» – Аляксандр і Ларыса Быцко, якія адраджаюць традыцыйныя рамёствы.

Скарбонка мінулага

Стойлы – радзіма вядомага разьбяра Мікалая Тарасюка, народнага майстра Беларусі. Ён стварыў з дрэва сапраўдную сялянскую энцыклапедыю жыцця беларускага селяніна, і адкрыў свой музей «Успаміны Бацькаўшчыны». У гонар яго і пачалося, турботамі сям’і Быцко, адраджэнне забытай вёсачкі. Так з’явілася тут аграсядзіба«Стулы».
  
«У 2014 годзе, яшчэ пры жыцці Міколы Тарасюка – яго не стала ў 2015-м, мы разам з аддзелам культуры райвыканкама пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда рэалізавалі праект рэспубліканскага конкурсу «Жывая гісторыя майго краю», які тады назвалі «Вясковы рэнесанс»,– гаворыць Ларыса Быцко. Давялося змагацца з шашалем, які пачаў шкодзіць творам Тарасюка, стварылі карту Стойлаў сярэдзіны XX стагоддзя. На ёй усе 46 двароў, хаты пазначылі не прозвішчамі, а мянушкамі жыхароў. З адваротнага боку карты размясцілі фотаздымкі са старых сямейных альбомаў выхадцаў са Стойлаў. Цікава глядзець на людзей, якія жылі тут больш за паўсотню год таму. Мы вельмі ганарымся гэтай унікальнай картай”.

Паставілі тут і крыж з прозвішчамі жыхароў вёскі. “А прозвішчаў усяго 12! – працягвае Ларыса Быцко. – Найбольш з тутэйшых– Грыгарчукі”. Апафеозам праека стала свята вёскі«Я родам са Стойлаў», на якое з’ехалася каля пяцьсот яе выхадцаў. Гэта было вельмі кранальна! Яны рассцілалі коўдры і сядзелі: хто пад хатай, а калі яе ўжо не было, то на падмурку ці каля старой грушы…»

Крананне каранёў

Пасля свята ў Быцко нарадзілася ідэя стварыць у вёсцы, дзе не засталося ніводнага карэннага жыхара, культурніцкую прастору.Свой цэнтр і праект яны назвалі «Вясковы рэнесанс», а дэвіз сядзібы гучыць так:«Дакраніся да каранёў!»

Цяпер кожны год у вёску прыязджаюць сотні турыстаў з Беларусі і замежжа. У Стойлах адрадзілі традыцыйныя абрады «Каляды», «Гуканне вясны», «Купалле». Летам упершыню правялі вяселле ў лепшых традыцыях Брэсцкага Палесся – ад «выкупа маладой» да «скокаў на лаве». У «Вясковым рэнесансе» можна навучыцца разьбярству, ганчарству, салома-, лозапляценнюі са скручанай саломы, выцінанцы...

Сядзіба мае сямейны тэатр-батлейку, паглядзець які едуць і дзеці, і дарослыя. Аляксандр з Ларысаю выязджалі са сваім тэатрам на гастролі па Беларусі, наведалі Польшчу, Украіну і Нямеччыну.
.
Свае, белавежскія

У «Стулах»плануюць адкрыць яшчэ і цэнтр па рэстаўрацыі старых рэчаў, тых, што часта выкідваюць на сметнік. «Мы хочам даваць ім новае жыццё, – кажа Ларыса Быцко, – і рабіць гэта ў нашай школе рамёстваў. У нас ёсць разьбяры, якія могуць навучаць тэхналогіям апрацоўкі дрэва. Таксама будзем рабіць сувеніры, свае белавежскія, адметныя, згустам. Мы ж жывем сярод Белавежскай пушчы».

30 лістапада ў «Вясковым рэнесансе»пройдзевыстава вырабаў з дрэва і саломы, зробленых навучэнцамі культурна-адукацыйнага цэнтра. Плануюць ірозныя цікавосткі, а таксамакруглы стол па абмеркаванні развіцця цэнтра ў Стойлах. Прыязжайце!

Наталля ШЛЯЖКА
Четверг , 05 Декабря , 2019   19 : 50
Лента новостей








Опрос