Дзень роднай мовы ў Брэсце адзначаюць спектаклем пра Радзівіла Чорнага

326 просмотров 0 комментариев

Яго пакажуць сёння, 21 лютага, на сцэне тэатра драмы.

Спектакль «Біблія князя Радзівіла» прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму (1515 — 1565), — аднаму з найбольш вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі.
Радзівіл Чорны быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага, быў Берасцейскім старастам. У 1553 годзе ён заснаваў у Бярэсці першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце.

Радзівіл Чорны быў ініцыятарам удалай эканамічнай рэформы ў ВКЛ — Валочнай памеры 1557 года, а таксама рэдактарам Статута ВКЛ. У 2009 годзе славуты дзеяч гісторыі Літвы-Беларусі з’явіўся на помніку 1000-годдзя Брэста.

Спектакль прысвечаны няпостаму выбару канцлера, які цвёрда вырашае служыць Богу і Айчыне. Ён падрыхтаваны творчым калектывам пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысера Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова.

Пачатак а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў 8-10 рублёў.

А грамадская ініцыятыва «Дзедзіч» запрашае 21 лютага на музычна-літаратурную замалёўку «Хутка вясна». Гасцямі сустрэчы стануць пісьменніца Наталля Харытанюк і барды Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна. Адрас: Маякоўскага, 46/1, пачатак а 18-й газіне. Уваход вольны.

І яшчэ адна акцыя, прысвечаная Дню роднай мовы, пройдзе сёння ў Брэсце. З 17 да 18 гадзін на вуліцы Савецкай валанцёры будуць раздаваць беларускамоўныя паштоўкі.

Четверг , 21 Марта , 2019   15 : 14

Лента новостей








Опрос