Cтартаваў конкурс ідэй для старшакласнікаў Брэсцкай вобласці на беларускай мове

245 просмотров 0 комментариев

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» – конкурс яскравых ідэй навучэнцаў 9-11-х класаў.

На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення, атрымліваць карысныя веды на сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да вялікага публічнага выступу на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Фіналісты прэзентуюць свае ідэі перад вялікай аўдыторыяй. Усе яны атрымаюць прызы – iPhone Xs. Праект будзе цалкам рэалізаваны на беларускай мове.

Тэматыка конкурсу: кірункі «Тэхналогіі», «Культура»,«Інклюзія» і «Экалогія». Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.generation.A1.by.

Прыём заявак – да 8 сакавіка 2020 года. У заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнікаў праекта чакаюць інтэрактыўныя воркшопы па майстэрству прэзентацыі і аратарскага мастацтва, а таксама па кірунках конкурсу.

Удзельнікі конкурсу змогуць дапрацаваць сваю ідэю. Да 8 сакавіка відэаролік з пашыранай прэзентацыяй трэба размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2019@gmail.com.

Аўтары самых цікавых ідэй трапяць у лік фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2020 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з ментарамі. ІЯны выступяць на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі наступнага года.

Среда , 23 Октября , 2019   02 : 52

Лента новостей








Опрос