Брэсцкі школьнік Сяргей Берлін стаў фіналістам рэспубліканскага праекта і выйграў iPhoneXs

171 просмотр 0 комментариев

Падведзены вынікі трэцяга этапу сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў старэйшых класаў velcom YOUTH. Дзецям прапанавалі рэалізаваць ідэі ў сферы тэхналогій, культуры або інклюзіі і зняць пра гэта відэаролік.

Журы праглядзела амаль сто праектаў ад школьнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі дзесяць удзельнікаў, у тым ліку вучань ліцэя №1 Брэста Сяргей Берлін.

Аўтары дзесяці гэтых праектаў атрымаюць запрашэнні на штогадовую канферэнцыю TEDxMinsk, якая пройдзе 30 сакавіка. Пасля гэтага фіналісты атрымаюць ментарскую дапамогу ў рэалізацыі сваёй ідэі і падрыхтоўцы публічнага выступу. Фіналісты выступяць са сваімі праектамі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Яна пройдзе ў сталіцы18 мая і збярэ сотні слухачоў і ўдзельнікаў. 

Усе ўдзельнікі чацвёртага этапу па выступленні на TEDxYouth@Minsk атрымаюць iPhoneXs, а аўтары трох лепшых праектаў стануць пераможцамі і атрымаюць запрашэнні на TEDx у Аўстрыю.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. Удзельнікамі конкурсу сталі 850 чалавек з 230 навучальных устаноў краіны. У праекце старшакласнікі рэалізуюць уласныя ідэі па адным з трох кірункаў: культура, тэхналогіі або інклюзія. Конкурс накіраваны на творчае і асобаснае развіццё навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў Беларусі і дапамогу ў развіцці іх ініцыятыў.

Адметнасць праекта – ўся камунікацыя ідзе на беларускай мове.
Четверг , 21 Марта , 2019   12 : 28

Лента новостей








Опрос