Брастаўчане Аляксандра Коцелева і Аляксандр Каляда атрымалі смартфоны за чытанне беларускай літаратуры

479 просмотров 1 комментарий

У Брэсце прайшоў рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

Удзельнікамі праекту сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. Абласны фінал у Брэсце прайшоў у школе №30. Журы, якое ўзначаліла пісьменніца Раіса Баравікова, ацэньвала выразнасць і чысціню выканання твора. 

Пераможцамі абласнога фіналу ў Брэсце сталі пяць канкурсантаў: Аляксандра Коцелева (СШ №37 Брэста), Аляксандр Каляда (СШ №24 г. Брэста), Крысціна Сліпчэнка (Малецкая школа), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская СШ), Елізавета Шчэрбацэвіч (гімназія Кобрына). Яны атрымалі прызы смартфоны і запрашэнні на рэспубліканскі фінал, які пройдзе ў маі ў Мінску. Пяцёра лепшых чытальнікаў краіны атрымаюць смартфоны Apple.

1 комментарий

  1. Гость

    Малайчыны, хай Бог радзiць!

Добавить комментарий

Защита от автоматических сообщений

Суббота , 23 Июня , 2018   14 : 46

До 1000-летия Бреста осталось
Лента новостей








Опрос