Дзеці запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і выкладаюць яго на сваіх старонках у сацсетках.
На першым этапе вызначаць па 30 лепшых удзельнікаў з кожнай вобласці і Мінска. З лютага па красавік будучага года адбудуцца рэгіянальныя фіналы, дзеці выступяць перад журы ўжывую.
Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну атрымаюць як узнагарлоду смартфоны, а таксама пропуск у рэспубліканскі фінал. Ён пройдзе ў сталіцы ў наступным маі, а пераможцы яго атрымаюць смарфтоны Apple.
Мэта праекту – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
Удзельнічае ў конкурсе і брастаўчанка Аліна Андрэйчук, якая абрала верш Анатоля Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць». Прапануем вашай увазе гэта відэа.
Аліна Андрэйчук з СШ №16 Брэста ўдзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе беларускага чытання (+відэа)
16.11.2017 1437 просмотров 0 комментариевШкольнікі Берасцейшчыны ўдзельнічаюць у конкурсе чытання беларускіх твораў, які арганізаваў адзін з беларускіх мабільных аператараў.