Запрашаем на тэхагляд

831 просмотр 0 комментариев

Больш за пяць гадоў існуе РУСП “Белтэхагляд”. За гэты час многія аўтаўладальнікі па некалькі разоў праходзілі тэхагляд сваіх аўто і ўжо нядрэнна ведаюць патрабаванні да тэхнічнага стану аўтамабіля і яго камплектацыі, а таксама, якія патрэбны дакументы і даведкі, каб быў адзначаны тэхагляд.
Аднак за апошні час дадалося шмат навічкоў, якія ўпершыню набылі аўтамабілі, і ім неабходна прайсці тэхагляд. Хацелася б навічкоў пазнаёміць, а бывалым напомніць асноўныя моманты, якія неабходна ведаць аўтаўладальніку пры падрыхтоўцы да тэхагляду.

Наконт тэхнічнага стану. Ён павінен адпавядаць патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, правіл дарожнага руху і пастаноў ураду. Перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на стан дэталяў і вузлоў, уплываючых на бяспеку руху – гэта рулявое кіраванне, падвеска, тармазная сістэма, аўташыны і электрычныя прыборы.
Немалаважна звярнуць увагу на знешні выгляд машыны. Аўтамабіль павінен быць пафарбаваны, чысты, без слядоў карозіі.
Аўтамабіль трэба ўкамплектаваць медыцынскай аптэчкаю, вогнетушыцелям, знакам аварыйнага прыпынку. Неабходна звярнуць увагу на тэрмін іх годнасці. Пасля таго, як аўтамабіль прайшоў ліныю дыягностыкі, праводзіцца афармленне тэхагляду. І вось тады спатрэбяцца наступныя дакументы: вадзіцельскае пасведчанне, медыцынская даведка, тэхнічны пашпарт, сертыфікат да тэхнічнага пашпарта, страхоўка на аўтамабіль, аплата за выкананне адміністратыўнай працэдуры па афармленню тэхагляда і выдачы дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Уся працэдура тэхагляду аднаго аўтамабіля складае прыкладна паўгадзіны. І, калі адначасова прыязджаюць некалькі аўто, – збіраецца чарга. Таму на ўсіх дыягнастычных станцыях арганізаваны папярэдні запіс.
На сягоння ў Брэсцкай вобласці працуе 34 такіх станцыi, у тым ліку шэсць у г. Брэсце. Станцыі працуюць увесь тыдзень, акрамя нядзелі.
Трэба адзначыць, што колькасць аўтатранспарту пастаянна павялічваецца, таму пашыраецца і сетка дыягнастычных станцый у рэгіёне. У гэтым годзе ўвайшлі ў строй станцыі ў Альшанах і Бярозе, пачала працу яшчэ адна лінія на ДС № 200 у Брэсце на вуліцы 2-я Завадская, 4. Плануецца пабудаваць дыягнастычныя станцыі ў гарадах Камянец і Жабінка, у якіх на сягоння працуе толькі адна перасоўная ДС.
Запрашаем аўтаўладальнікаў на тэхагляд. Памятайце, што належны тэхнічны стан аўтамабіля – залог бяспекі на дарогах.

Автор: 4
Пятница , 22 Января , 2021   14 : 45
Лента новостей

Опрос