Здзекі з Гікалы, альбо Тыповыя памылкі ў беларускіх назвах

170 просмотров 0 комментариев

«Выхад да вуліцы Гікала» — напісана ў метро на станцыі Плошча Якуба Коласа. Зацікаўлены чалавек, які не ведае гісторыю, але ведае беларускую мову, спытаў бы: «Хто такі Гікал?» І сапраўды, хто ж гэта?

Вуліцу назвалі ў гонар Мікалая Фёдаравіча Гікалы — савецкага партыйнага дзеяча, які ў свой час (1934–1937 гады) кіраваў ЦК КПБ. Дарэчы, імя гэтае згадваецца на занятках у школах, каледжах, універсітэтах. Карацей кажучы, Гікалу ведаюць многія жыхары Беларусі.

Як па-руску пішацца прозвішча знакамітага дзеяча, ведаюць таксама, таму на дамах красуецца назва «Улица Гикало».

А вось што тычыцца роднай мовы, тут без праблем не абышлося. На вуліцах можна пабачыць і «вуліцу Гікала» і «вуліцу Гікалы». Правільным будзе другі варыянт. Справа ў тым, што ў беларускай мове прозвішчы, якія заканчваюцца на «а», змяняюцца па склонах.

А ў ЖЭСе, які адказвае за дамы на гэтай вуліцы і які заказвае шыльдачкі, гавораць, што гэта пытанне да тых, хто друкуе шыльдачкі.

Хіба гэта першы выпадак? Другі, трэці? Не, канешне. З такімі грубымі памылкамі амаль кожны з нас сустракаецца даволі часта: на вуліцах, у метро, у рэкламах і аб’явах і нават у дакументах.

Канешне, беларускамоўным людзям бачыць гэта дужа непрыемна. Ды што там, нават і рускамоўныя прызнаюць, што ўжо зашмат памылак дапускаюць у назвах, напісаных па-беларуску. Адной ці некалькіх паездак у метро, напрыклад, хапае для таго, каб заўважыць некалькі тыповых памылак: «Либрэта» (з рускім «и») ці «Купалауская» (са складовым «у» пасля галоснага).

Ужо столькі разоў спрабавалі данесці, што сорамна зусім не ведаць мовы краіны, у якой жывеш. Толькі толку ў гэтым ніякага няма, таму што не прымусіш чалавека рабіць тое, што ён не хоча. Але ж калі ўжо бяруць на сябе адказнасць за слова, сказанае ці напісанае па-беларуску, тады і вынік павінен быць адпаведным.


Пятница , 07 Августа , 2020   10 : 32
Лента новостей
Опрос