У паўтысячы кіламетрах ад Бярэсця

36 просмотров 0 комментариев

Як берасцейцы Дзень пісьменнасці наведвалі.

Нагадаем, што ў святкаваннях Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах Магілёўскай вобласці прымае ўдзел і Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя святу кнігі, пачаліся са службы і запальвання Святога агню ў храме Бялыніцкай іконы Божай Маці. Затым на плошчы каля царквы пачала працу творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа".
Прайшло чытанне паэзіі і канцэрт духоўнай музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.
На вуліцы Савецкай размясціліся выставы-вернісажы выяўленчага і паэтычнага мастацтва, працуюць розна-тэматычныя пляцоўкі " Жывыя партрэты", "Сучасная беларуская кніга"...
Праходзяць выступленні салістаў-інструменталістаў, народных выканаўцаў, талентаў Магілёўскай зямлі. На пляцоўцы "Слова пісьменніка" гучалі лірычныя радкі беларускіх творцаў, у тым ліку і паэтаў Берасцейшчыны. Свае вершы чытала Аксана Валуй, Валерый Грышкавец, Мікола Бусько, выступілі старшыня абласной суполкі Таццяна Дземідовіч, журналіст, гісторык Анатоль Бензярук, які адзначыў, што Магілёўшчына - гэта адна з трох калысак, з якой нарадзілася сучасная Беларусь.
Свята працягнула адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці і мастацкага музея імені Бялыніцкага-Бірулі.

Натлля ШЛЯЖКО,Удадзіслаў ГРЫБАНАЎ "БВ".
Пятница , 18 Сентября , 2020   11 : 53
Лента новостей
Опрос