У кнігарні «Дружба» прадставілі выданні брэсцкіх аўтараў

165 просмотров 0 комментариев

Прайшла прэзентацыя ў межах мерапрыемства «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»,  арганізаванага Міністэрствам інфармацыі і «Белкнігай».  

Автор фото: Юрий МАКАРЧУК

«На Берасцейшчыне плённа працуюць краязнаўцы, – адзначае старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. – Важна, вывучаць гісторыю роднага края. Нашы аўтары папаўняюць родную скарбонку, паказваюць духоўные багацце Берасцейскай зямлі».

Сярод іх – Зінаіда Дудзюк, Георгій Тамашэвіч, Аляксандр Валковіч, Аляксандр Юдзіцкі, Анатоль і Расціслаў Бензярукі, Мікола Панасюк, Таццянна Канапацкая, Фёдар Саевіч і многія іншыя.

На імпрэзу завітала Зінаіда Дудзюк. Яна пазнаеміла прысутных з сваімі кнігамі, як «Слодыч і атрута», «Пара высокага сонца», «Вяртанне забытага міфа». Георгій Тамашэвіч прадставіў кнігу «Журналистские будни», а Аляксандр Валковіч – «Пісьмы вайны» і альманах «Астрамечаўскі рукапіс».

Таксама гаворка вялася і пра пісьменнікаў Берасцейшчыны, якіх ўжо няма, але яны праславілі наш край. Гэта Уладзімір Калеснік, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў... Пра іх жыцце і творчы шлях распавяла загадчыца аддзела краязназнаўчай літаратуры і бібліяграфіі абласной бібліятэкі імя Горкага Ірына Жэлянгоўская. А дырэктар гарадской бібліятэкі імя Пушкіна Святлана Гарадзецкая расказала пра напрамак – «Новае краязнаўства». Яно раскрываецца праз святочнае і паўсядзеннае жыццё звычайных людзей нашай краіны.

Падчас мерапрыемства «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына» з творчасцю нашых краязнаўцаў пазнаёмяцца і жыхары сталіцы Беларусі.

Наталля ШЛЯЖКА

 

Вторник , 31 Марта , 2020   03 : 43
Лента новостей
Опрос