У Брэсце прадставяць кнігу-рэкардсмэна

113 просмотров 0 комментариев

У гарадской бібліятэцы імя Пушкіна (бульвар Шаўчэнкі,3) 28 лістапада а 12-й гадзіне прадставяць новую кнігу беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі "Дзевяць жыццяў Віта Морэ".

Раман паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу сем літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ эксперыментальны твор, які сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўнутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і Marginalis ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Гедройца.
Воскресенье , 15 Декабря , 2019   10 : 20
Лента новостей








Опрос