«Палескі спеўны ход» правядуць у Брэсце

140 просмотров 0 комментариев

На спеўным сходзе можна будзе паслухаць і заспяваць разам з выканаўцамі аўтэнтычныя песні з Драгічыншчыны. А таксама знайсці сяброў і атрымаць асалоду ад спеваў.

Госці – Сяржук Доўгушаў, кіраўнік “Спеўнага сходу”, лідар фальклорнага гурта Vuraj, а таксама сёстры Лук’яновіч і іх сямейны фальклорна-этнаграфічны калектыў.

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі разам спяваюць беларускія песні, расказваюць арганізатары. Ідэя яго належыць Сержуку Доўгушаву, дзякуючы яму спеўны сход крочыць ужо не толькі па Беларусі. Некамерцыйная ініцыятыва ўжо чатыры гады яднае людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй. Першым заспяваў Мінск, у гэтым годзе далучыліся Маладзечна, Бабруйск, Гродна і Віцебск. На чарзе Брэст і Вілейка!

У Брэсце спеўны сход 25 кастрычніка прыме дзіцячая бібліятэка на Набярэжнай Скарыны, 32. Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Добавить комментарий

Защита от автоматических сообщений

Понедельник , 19 Ноября , 2018   13 : 46

До 1000-летия Бреста осталось
Лента новостей








Опрос