Найлепшыя кнігі Берасцейшчыны прадставілі ў Мінску з удзелам міністра інфармацыі (+фота)

83 просмотра 0 комментариев

У сталічнай кнігарні «Светач» адбылася святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына».

Автор фото: Яна САБІНА

На ёй расказалі пра найбольш адметныя кнігі, якія выйшлі з друку ў 2019 годзе і раней і сталі сапраўднымі падзеямі.


Вялі імпрэзу дырэктары выдавецтваў «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна і «Мастацкая літаратура» паэт і пісьменнік Алесь Бадак.


Пад час імпрэзы гучалі вершы ў выкананні беларускіх паэтаў, а таксама песні на гэтыя вершы. Кампазітар Алег Елісеенкаў выканаў песню на словы Алеся Бадака — «Добрыя людзі». Таксама ўчора адбылася прэм'ера песні «Мы дома не госці».

Пляцоўка кнігарні сабрала разам кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з горада над Бугам і Брэсцкай вобласці.

С прывітальнымі словамі выступілі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вадзім Краўчук і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч.


Вадзім Краўчук атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і распаўсюджванні энцыклапедычнага выдання «Брэст 1000», значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

Доктар гістарычных навук, загадчык кафедры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна, прафесар Аляксандр Вабішчэвіч прэзентаваў юбілейнае выданне «Брэст. Брест. Brest. 1000». 

Намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша прэзентаваў гасцям імпрэзы знакамітую «Берасцейскую Біблію».

Таксама была прэзентавана кніга-манаграфія «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія», якая выйшла з друку напярэдадні адкрыцця XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. У кнізе змешчаны ўсе цікавыя звесткі пра шэдэўр кнігадрукавання 1563 года з Берасцейскай друкарні.

За значны ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання і падрыхтоўку факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі Алесь Сушаўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі.


Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку. Фотаальбом распачаў новую серыю выданняў аб унікальных мясцінах Беларусі пад назвай «Зберагчы роднае».


Калектыў «Грамніцы» з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў праспяваў для народныя песні, запісаныя ў вёсцы Лобча Лунінецкага раёна.

У імпрэзе таксама прынялі ўдзел краязнаўцы, якія выконваюць вялікую крапатлівую працу па вывучэнні і даследванні гісторыі роднага краю.

Так берасцейскі гісторык і краязнаўца Валерый Мароз прэзентаваў кнігу «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры». Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

У кнізе на падставе шырокага кола крыніц была зроблена спроба гістарычнай рэканструкцыі працэсу будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны.

Дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын прэзентаваў дзве кнігі, прысвечаныя Белавежскай пушчы — «Беловежское диво» і «Царские охоты в Беловежской пуще. Страницы истории».

Адзін з аўтараў — беларускі арнітолаг, навуковец Мікалай Чэркас — больш падрабязна расказаў, як ствараліся кнігі аб легендзе Берасцейскага краю і ўсёй Беларусі.

За шматгадовы творчы ўклад у асвятленне прыродаахоўнай і экалагічнай тэматыкі ў літаратурна-мастацкіх выданнях Мікалаю Чэркасу была аб'яўлена Падзяка Міністра інфармацыі.


За значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны гісторыкі, пісьменнікі краязнаўцы Валерый Мароз і Анатоль Бензярук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, гісторык, пісьменнік, краязнавец Анатоль Гладышчук, гісторык, краязнавец Леанід Несцярчук.

Вершы класікаў Берасцейшчыны загучалі ў выкананні супрацоўніцы Брэсцкай абластной бібліятэкі імя Горкага.

За значны ўклад у папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры калектыву Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі.

Беларускі гісторык, філакартыст і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў прадставіў свой праект «У пошуках страчанага».

Свае вершы прачытала і вядомая беларуская пісьменніца Раіса Баравікова.

Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Марына Васько адзначыла, што на берасцейскай зямлі ёсць шмат выдатных аўтараў, любоў да якіх прывівае Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна.

Арганізатавалі імпрэзу «Белкніга», выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Мастацкая літаратура» і Міністэрства інфармацыі.

Крыніца http://mininform.gov.by

Вторник , 31 Марта , 2020   05 : 07
Лента новостей
Опрос