Кастусь казаў...

68 просмотров 0 комментариев

17 лютага споўніцца 80 год з дня нараджэння брэсцкага паэта Кастуся Жмінько.

У адных крыніцах можна прачытаць, што Кастусь Жмінько — ураджэнец Брэста, у другіх — Брэсцкага раёна. Дзе ж тут праўда? Справа ў тым, што да 1979 года існавала вёска Пугачова, якая ўваходзіла ў склад Брэсцкага раёна. Менавіта ў ёй распачаўся жыццёвы шлях Кастуся Жмінько. У 1979 годзе ўся вёска Пугачова стала часткай горада Брэста.

Калі вынесці за дужкі службу на флоце, то можна сцвярджаць, што ўсё жыццё Кастуся Жмінько прайшло ў горадзе над Бугам. Тут ён прайшоў шлях ад простага рабочага да палкоўніка, начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Як толькі выдаваўся вольны час, афіцэр міліцыі Жмінько пісаў вершы, маляваў. 27 гадоў насіў міліцэйскія пагоны выдатны прафесіянал  у справах падтрымання правапарадку, таленавіты паэт, неблагі мастак і высакакласны электрамантажнік у адной асобе. 


Позні пачатак

На момант заканчэння службы ў органах унутраных спраў ураджэнец вёскі Пугачова меў у сваім актыве публікацыі некалькіх дзясяткаў вершаў у перыядычных выданнях,  калектыўным зборніку «Берасцейскія карані». Яго адкрылі як таленавітага  паэта вядомы майстар слова Міхась Рудкоўскі і буйны літаратуразнавец Уладзімір Калеснік. 

Пасля таго як Жмінько папоўніў рады міліцэйскіх пенсіянераў, пачаўся якасна новы этап літаратурнай творчасці, які працягваўся да яго смерці, 11 красавіка 2015 года. Канешне, з’явілася больш вольнага часу. Але галоўнае было вось у чым. Існаваў сацыяльны заказ менавіта на тую паэзію, якую прадстаўляў былы палкоўнік міліцыі.   Спачатку адзначым калектыўныя зборнікі: «Дзядзінец», «Верш на Свабоду», «3 прыродаю зліўшыся душою», «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў». 

Зборнікаў выключна ўласных твораў налічвалася чатыры. Усё пачалося са зборніка «Між вамі...». Ён з’явіўся на свет, калі Кастусю Жмінько было 58. Праз дзевяць гадоў, у 2008-м, выйшлі зборнікі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой». Гэты год прыкметны яшчэ і тым, што Кастусь Жмінько аформіў сваё сяброўства ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У 2011 годзе быў выдадзены зборнік «Час палыноў і ранетаў». Паэт расцаніў гэта як падарунак да 70-годдзя.


Агульная ацэнка творчасці 

Літаратурная спадчына Жмінько ўключае творы, прасякнутыя моцным грамадзянскім пафасам,   пейзажную і інтымную лірыку.

Перад намі прыхільнік той архітэктуры соцыума, у якой у якасці нясучых канструкцый — шчырасць, сумленнасць, любоў да роднай зямлі, спагада да чалавека. Кожную з гэтых канструкцый ён прапускаў праз сваё сэрца, рабіў нормай жыцця. Па ўсіх мерках вытрымаў вышэйшы суд — суд сумлення:

Ніколі я не быў кішэнны:

Сумленна жыўспакойна спаў

Жмінько не браў паўнюткай жменяй

Дый нат і ў шчэпці не хапаў.


Менавіта такімі прайшлі па жыцці станоўчыя героі твораў брэсцкага літаратара.

Паэт па-майстэрску адлюстроўвае з дапамогай мастацкіх сродкаў праблемы ўзаемадачыненняў па лініі соцыум – прырода. Ён заўсёды пракручваў у галаве, як аптымальна перадаць хараство прыроды, падвесці чытачоў вершаў да разумення таго, што менавіта родная зямля падсілкоўвае сваімі сокамі членаў соцыума

Любоў да роднай зямлі непарыўна звязана з любоўю да родных і блізкіх людзей. Паэт увесь час дэманстраваў  гэтую любоў у сваіх творах, прысвечаных канкрэтным людзям. Для Кастуся Жмінько на першым месцы была любоў да маці. Ёй прысвечана вершаў больш, чым усім астатнім людзям, разам узятым. Маці суперажывала разам з сынам. Маці заяўляла, што радасць Кастуся — яе радасць, боль Кастуся — яе боль. Паэт гэта заўсёды адчуваў. 


Галоўнае

Асобна стаіць кніга «Кастусь казаў». Яе змястоўная частка  — афарызмы, меркаванні, развагі. Гэтыя структурныя элементы пераважна выступаюць па форме як кароценькія выслоўі, невялічкія вершыкі. Брэсцкі літаратар прыдумаў для іх найменне «канапкі»«Канапкі, бо такія маленечкія, як маленькія бутэрбродзікі, на адзін раз укусіць... і канапкі, бо прыходзяць у голаву, калі ляжыш на канапе» — вось вычарпальнае тлумачэнне Кастуся Жмінько. На адным подыху чытаюцца гэтыя вершыкі, выслоўі, пародыі, узнікае жаданне па некалькі разоў перачытваць гумарынкі, дасціпныя куплеты.

Працуючы над гэтым нарысам, я размаўляў з людзьмі, якія добра ведалі Кастуся. Усе яны выказваюцца пра яго вельмі станоўча. Іх таксама прываблівала прыродная інтэлігентнасць палкоўніка ў адстаўцы. Вось што, напрыклад, мне сказаў вядомы брэсцкі літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Юрый Паталкоў: «Сустракаў Кастуся Жмінько і ў міліцэйскай форме, і на пенсіі. І заўсёды ў яго гарэлі вочы, адчувалася жаданне рэалізоўваць новыя ідэі, новыя планы. Дэманстраваў максімум павагі да суразмоўцы, зайздроснае ўменне слухаць другога чалавека».  

А зараз зусім дарэчы важны фрагмент з артыкула брэсцкага пісьменніка і педагога Міколы Сянкевіча «І не сеў на ланцуг спакусы на чырвоным сытным двары…»«Памятаю наша з Кастусём знаёмства, недзе ў пачатку дзевяностых, хоць вершы ягоныя чытаў і раней. На пасяджэнне літаратурнага аб’яднання пры «Зары» Канстанцін Фёдаравіч зайшоў у сціплай цывільнай куртцы, пад якой было форменнае адзенне. Я краем вока заўважыў, як  здымае ён куртку разам з мундзірам, на якім — пра гэта ведаў — пагоны палкоўніка, каб застацца ў кашулі без знакаў адрознення. Каб быць як усе і не прыцягваць увагi да сваёй асобы».


З творчасці Кастуся Жмінько


Святы наш анёле, ляці,

У цемрадзі чорнай свяці.

Ляці — над табой вышыня,

Пад белым крылом — цішыня.

Ляці, наш анёлеляці!

За згубленым пёркам — у шлях.

Адолеем стому ў нагах.

Кранёмся падмурка таго,

З якога наш вырасце Дом.

Ляці, наш анёлеляці!

Дарогі інакшай няма.

А мы?.. Мы чародкі ягнят,

Гурты немаўлятаў сівых,

Разбітых на “тых” і “не тых”.

Ляці, наш анёлеляці!

І ўночы, і ў сонечны дзень

Прашу: не зракайся й мяне.

За болем ісці і ісці

Ляці, наш анёлеляці. 


Міхаіл СТРАЛЕЦ


#паэзiя #жмiнько


Среда , 14 Апреля , 2021   19 : 04
Лента новостей

Опрос