«Дзякуй» – не «спасибо». «БВ» пачынае мовазнаўчы праект

82 просмотра 0 комментариев

Існаваць ён будзе ў двух варыянтах – па колькасці дзяржаўных моў у Беларусі. Для беларускай версіі праект атрымаў назву «Мовавед», для рускай – «Книжный червь».

Да ўвагі шаноўных чытачоў – першы выпуск «Моваведа», дзе мы разбіраем тыповыя памылкі ў беларускай мове.

А якія памылкі асабіста вы лічыце самымі частымі? А самымі грубымі? Смешнымі? Пачынаем!

«Дзякуй» — не «спасибо»

«Дзякуй» — слова, этымалагічна аддаленае ад рускага «спасибо». Толькі ніколі не кажыце «вялікае дзякуй!», бо гэта калька з рускага «большое спасибо».

Беларусы ўжываюць як форму «Дзякуй!», так і выразы «Прымі, калі ласка, падзяку за…», «Шчыры дзякуй!», «Дазволь выказаць маю ўдзячнасць!»

Калі ўдзячнасць ваша бязмежная, смела кажыце: «Шчыры тлусты дзякуй!» («Большущее спасибо»), або скажыце проста: «Вялікі дзякуй!»

Але ж пры чым тут «дзякуй» — не «спасибо»? А пры тым, што рускае «спасибо» ўтварылася ад «спаси Бог», а беларускае «дзякуй» мае тую ж індаеўрапейскую аснову, што нямецкае danken і польскае dzięki.

Які дзеяслоў выбраць

Калі трэба сказаць пра тое, што знойдзена ў вынiку пошукаў або што сталася вядомым, скарыстаем дзеяслоў «адкрыць»: адкрыць радовiшча, адкрыць сакрэт.

Калi размова iдзе пра стварэнне структуры або, наадварот, спыненне яе дзейнасцi,часцей ужываюць дзеясловы «адкрыць» i «закрыць»: адкрыць завод. Тут, праўда, магчымая таксама пара «адчынiць зачынiць». Усё болей сёння такога пераноснага ўжывання: адчынiць ліцэй, зачынiць партыю.

Кнiжку можна разгарнуць i загарнуць, парасон  таксама разгарнуць, а пасля згарнуць або скласцi. Вочы можам заплюшчыць і расплюшчыць.

Дык вось скажам па-беларуску: адкрыць таямніцу, адчынiць дзверы, разгарнуць кнiжку, расплюшчыць вочы.

 

Зараз растлумачым

Вельмі проста заблытацца ва ўжыванні слоў «зараз» і «цяпер». Слова «зараз» звязанае з будучым часам. «Зараз» азначае, што нешта адбудзецца неўзабаве, хутка: зараз знайдузараз паслухаем, зараз куплю.

Відавочна, што «зараз» мае тыповую ролю ў мове. Як i прыслоўе «цяпер». Вось напрыклад: цяпер раніца зараз буду чытаць.


Раскажам, як трэба

Усё часцей сло­вам «рас­па­вя­даць» ста­лі за­мя­няць спрад­веч­нае бе­ларускае «расказваць». Магчы­ма, так спра­бу­юць на­даць тэкс­ту больш «бе­ла­рус­кас­ці». «Распавядаць» — укра­і­нізм, які па­чаў пранікаць у на­шу мо­ву параўналь­на ня­даў­на. Не вар­та ўжы­ваць яго як асноў­ны ва­ры­янт. У на­шым вы­пад­ку не трэ­ба доў­га шукаць: «расказ­ваць», «апа­вя­даць», «па­ве­дам­ляць». 

Ужы­вай­це бе­ла­рускае, шаноўныя чытачы!

 

Аляксандр ШЭЛЕМЕТАЎ


Понедельник , 30 Марта , 2020   20 : 02
Лента новостей
Опрос