Брэсцкія Бібліі ад Радзівіла Чорнага да Дзекуць-Малея. Выстава ў краязнаўчым музеі

175 просмотров 0 комментариев

У краязнаўчым музеі працуе выстава «Брэст — горад Бібліі», прысвечаная 1000-годдзю горада.

Автор фото: Алексей ГАНЧУК
Экспазіцыю падрыхтавалі краязнаўчы музей, абласная бібліятэка імя Горкага і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Жамчужына горада

Галоўнае месца ў экспазіцыіі займае фрагмент арыгінала Радзівілаўскай Бібліі, якая была выдадзена ў Бярэсці ў 1563 годзе накладам каля 500 асобнікаў.

Пра яе гаварыў загадчык аддзела гісторыі Новага часу Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Унучак: «Біблія ўнікальная з некалькіх пазіцый. Гэта першая поўная Біблія, надрукаваная ў Беларусі. Яна — другая ў свеце Біблія, тэкст якой падзяляецца на вершы. І гэта першая Біблія, дзе ёсць план, табліца чатыння. Таму яе смела можна назваць жамчужынай Брэста».

Каштоўныя экспанаты

Так як Брэст лічаць адным з цэнтраў габрэйскай гісторыі і культуры ў Беларусі, каштоўным экспанатам выставы стала і Габрэйская Біблія. Яшчэ тут можна было ўбачыць рэдкія біблійныя выданні XX стагоддзя, у тым ліку пераклад на беларускую мову Новага Запавета Лукаша Дзекуць-Малея, які ў міжваенны час жыў у Брэсце. Яго ён рабіў разам з вядомым дзеячам беларускага руху Антонам Луцкевічам.

Прысутным прадставілі рукапісныя біблійныя тэксты і хрысціянскія музычныя зборнікі пасляваеннага перыяду з шасці прыватных калекцый. Усяго больш за трыдцаць экспанатаў.

Сапраўднае свята

Тэатральная пастаноўкі і песні стваралі на адкрыцці экспазіцыі асаблівы настрой. Тут выступілі музычнае трыа з Мінска, аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам Наталлі Бачышчы, а таксама брэсцкі музычны гурт «Збавенне» («Спасение»).

Дырэктар краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў падкрэсліў, што гэта экспазіцыя цікава не толькі для краязнаўцаў і навукоўцаў, але і для шырокага кола людзей.
«Брэст — горад Бібліі» працуе да 3 мая.

Вольга КАВАЛЬСКАЯ
Четверг , 23 Мая , 2019   17 : 28

Лента новостей








Опрос