Брэсцкаму ансамблю «Сузор’ е» – 45 год. Сёння юбілейны канцэрт

131 просмотр 0 комментариев

За сорак пяць год творчы калектыў заслужыў народную любоў. Яго назва гаворыць за сябе: сузор’е — яскравыя зоркі.

Нягледзячы на тое, что яны прадстаўнікі розных прафесій, іх аб’ядноўвае талент і любоў да творчасці.
Чым жыве ансамбль «Сузор'е» і якія планы ў яго на будучыню, мы даведаліся ў сённяшняга кіраўніка Сяргея Барысюка.

Гісторыя стварэння

«Наш ансамбль пачаў сваю дзейнасць у 1973 годзе, — расказвае Сяргей Барысюк. — Шмат часу ён існаваў у Будаўнічым трэсце №8, а потым далучыўся да Цэнтра культуры і вольнага часу горада Брэста. Яго заснавальнікам з’яўляецца заслужаны работнік культуры Беларусі Веніямін Васіленка. Менавіта ён сабраў людзей, у якіх быў агульны інтарэс — жаданне спяваць і несці музыку людзям».
  
Адзначым, што ў 1975 годзе калектыву прысвоілі ганаровае званне народнага. Ён часта прымаў удзел у міжнародных фестывалях і конкурсах. У 2014-м ён стаў дыпламантам першай ступені ў конкурсе патрыятычнай песні, а праз два гады — лаурэатам гарадскога творчага спаборніцтва «Берасцея запрашае». У гэтым жа годзе запісаны дыск «Сузор'я», у які ўвайшлі пяць вакальна-харэаграфічных кампазіцый і 26 харавых твораў.

Таленавітыя энтузіясты

«Сёння ў калектыве сорак чалавек, — адзначае наш суразмоўца. — Гэта рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, навучэнцы, студэнты і пенсіянеры. Самаадданая праца кожнага выканаўцы — аснова нашага агульнага поспеху». Тут усе разам перажываюць радасць творчай перамогі ансамбля, а таксама асабістыя дасягненні кожнага яго ўдзельніка. Песня і танцы параднілі людзей. Для многіх «Сузор’е» стала неад’емнай часткай жыцця. Напрыклад, больш за сорак гадоў прысвяціў калектыву Віталь Лівак. Уладзімір Андрэйкавец, Святлана Козел, Васіль Верабей… Гэтыя людзі — сапраўдныя энтузіясты аматарскай творчасці.

Салідны ўзрост

Сорак пяць год — салідны ўзрост для ансамбля. За гэты час у калектыва былі пад’ёмы і спады. Але шчырае жаданне спяваць і танцаваць ніколі яго не пакідала.

У кожнай творчай каманды свой стыль, цікавы па-свойму. «У нашым рэпертуары шмат харавых і сольных твораў, вакальна-харэаграфічных кампазіцый і фальклорных замалёвак, — говорыць Сяргей Барысюк. — Адным словам, работы хапае». Дарэчы, Сяргей Уладзіміравіч ужо восьмы год кіруе ансамблем, да гэтага быў яго акампаніятарам. Зараз ён піша свае песні, якія выконвае ансамбль, а таксама музыку на словы іншых аўтараў.

Планы на будучыню

Юбілей — час, калі трэба не толькі падводзіць вынікі працы, але і рыхтаваць планы на перспектыву. Звернем увагу, што ансамбль актыўна рыхтуецца да тысячагоддзя Брэста. Ён з радасцю прыме ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах і канцэртах.

«Мы і далей будзем працягваць сваю творчасць, а таксама займацца пошукам новых талентаў». Таму ў жадаючых ёсць магчамасць паспрабаваць свае сілы. Для гэтага не абавязкова мець музыкальную адукацыю, галоўнае — гэта жаданне спяваць і танцаваць. Сюды запрашаюць усіх таленавітых людзей. Калі вы адносіцеся да іх, тэлефануйце па нумары: 8 029 209 74 49.

Сёння, 22 лістапада, ў абласным грамацка-культурным цэнтры на Камуністычнай,1 пройдзе юбілейны канцэрт «Сузор’ я», дзе прагучаць вядомыя і новыя кампазіцыі, а артысты атрымаюць узнагароды. Уваход вольны!

Вольга КАВАЛЬСКАЯ

Добавить комментарий

Защита от автоматических сообщений

Пятница , 07 Декабря , 2018   15 : 22

До 1000-летия Бреста осталось
Лента новостей








Опрос