Асістэнт Эйнштэйна і іншыя славутыя брастаўчане. Даведнік Зінаіды Дудзюк да 1000-годдзя Брэста

430 просмотров 0 комментариев

Кніга “Брэст. Храналагічны даведнік” выйшла ў друкарні “Выдавецтва “Альтэрнатыва”. Складальнік яе — пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіда Дудзюк .  

Пісьменніца жыве ў Брэсце больш за сорак год. Шмат увагі ў сваёй творчасці аддае яна гісторыі і людзям, якіх лёс звязаў з Берасцем. Гэта і постаць канцлера Льва Сапегі, князёўны Ганны Кобрынскай, князя Хведара Бельскага, падпольшчыцы Веры Краўцовай і многіх іншых асоб. Сваю кнігу пісьменніца адрасуе шырокаму колу чытачоў, а таксама турыстам і гасцям горада.

Даведнік апавядае пра галоўныя гістарычныя падзеі, якія ўплывалі на існаванне Берасця і жыццё ягоных жыхароў. Выкладзены яны ў храналагічным парадку, ад першай згадкі пра горад і да сённяшняга часу. Асаблівасць кнігі і ў тым, што ў ёй змешчаныя не толькі добра вядомыя даты падзей, але мала вядомыя, якія можна сустрэць у замежных архівах.

Кожная дата дапаўняецца апісаннем падзеі, часам даволі падрабязным. Чытачы даведаюцца, калі ў Берасці быў адчынены першы шпіталь для састарэлых, хворых і жабракоў. Калі горад атрымаў права на штогадовае правядзенне вялікіх кірмашоў міжнароднага значэння. Таксама пра тэатр шкаляроў і першых акцёраў, пра перапіс насельніцтва і гідралагічныя назіранні. Альбо што Брэст — гэта радзіма Якава Громера, асістэнта і суаўтара навуковых прац Альберта Эйнштэйна. Перад аматарамі гісторыі прадстануць і многія іншыя цікавыя факты з тысячагадовага жыцця Брэста.

Наталля ШЛЯЖКА
Четверг , 12 Декабря , 2019   00 : 57
Лента новостей








Опрос