У бясплатную школу назірання за птушкамі запрашаюць жыхароў Брэста

782 просмотра 0 комментариев

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” арганізуе ў Брэсце школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, якія навучаць адрозніваць больш за сто відаў мясцовых птушак. Запісацца ў школу могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў.

Ці вядома вам, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаце вы адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеце, дзе адшукаць птушку года – шчыгла?

Бёрдвочынг – гэта назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Не абавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых птушак. Колькі з 329 відаў беларускіх птушак ведаеце вы? Хочаце пазнаёміцца з іншымі?

Што вас чакае ў Школе

У школе бёрдвочара вы вывучыце больш за 100 відаў птушак і пачнеце заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных. Тут раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від.

Што вы даведаецеся пра птушак

- як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як дарослыя падчас гнездавання і ў іншы час;

- як адрозніць птушак па галасах;

- дзе якіх птушак можна сустрэць;

- чым сілкуюцца розныя птушкі;

- якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

Заняткі пройдуць у краязнаўчым музеi (К.Маркса 60). Выкладчык: бёрдвочар Юрый Янкевiч

Запісацца ў Школу можна да 27 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная. Кантактная асоба: Юрый Янкевiч, тэл.: 8-033-6586817, электронная пошта yankevich.apb93@gmail.com.

Добавить комментарий

Защита от автоматических сообщений

Понедельник , 25 Июня , 2018   01 : 37

До 1000-летия Бреста осталось
Лента новостей








Опрос