Були на “ВВ”. У Брэсце зайгралі “Воплі Відаплясава” (+відэа)

182 просмотра 0 комментариев

Алег Скрыпка і кампанія завіталі ў Брэст з канцэртам па больш як дзесяцігадовым перапынку.

Заслужаны артыст Украіны нават сам не мог прыпомніць, ці былі ВВ увогуле ў Брэсце. Зала нагадала, што былі, гралі тады ў Лядовым. За гэты час адзін з галоўных украінскіх гуртоў у горадзе над Бугам крыху забылі – аншлагу не было. Але тыя, хто прыйшоў у залу абласнога грамадска-культурнага цэнтра, успомнілі той самы “ВВ”, у зеніце славы. 

Неўвядальны Скрыпка (55) правёў канцэрт літаральна на адным дыханні, зайграўшы ўсе свае галоўныя хіты: “Вэсна”, “Дэнь народжэння”, “Танці”, “Галю, прыходь”, “Краіна мрій”… Апошнюю Скрыпка выканаў у беларускамоўным варыянце, хоць тэкст, каб не збіцца, чытаў з ліста на пюпітры.

А пад пад першы ў гісторыі “ВВ” хіт “Танці” публіка зладзіла на сцэне скокі разам з артыстам. Як гэта было, глядзіце на відэа з канцэрта.

 

Дзмітрый ВАСІЛЕВІЧ

 


Понедельник , 30 Марта , 2020   00 : 52
Лента новостей
Опрос