Паважаныя жыхары Брэста! Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

154 просмотра 0 комментариев

Гэты дзень з'яўляецца асновай нашага суверэнітэту, ён аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю. У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем пра неўміручы подзвіг франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў гады суровых выпрабаванняў зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для Перамогі. Сёння, 3 ліпеня, для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, міру, шчасця, здароўя, жыццёвага натхнення, новых поспехаў. Хай заўсёды будуць чыстае мірнае неба над Рэспублікай Беларусь, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах.

З Днём Рэспублікі!

Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт
Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў
Адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста
Суббота , 20 Июля , 2019   10 : 59
Лента новостей








Опрос